Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2018

Году малой радзімы прысвячаецца…

“Назвы нашай малой радзімы – аграгарадка Плешчыцы, што ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці - мы з юнымі краязнаўцамі пачалі збіраць, вывучаць і сістэматызаваць з 2007 г. Кожны раз, набіраючы новы састаў гурткоўцаў, я нязменна ўключала гэтую тэму ў план заняткаў, і, вяртаючыся да яе зноў і зноў, мы рабілі новыя адкрыцці” – так пачала свой даклад Зінаіда Дзмітрыеўна Дубінецкая, педагог-краязнаўца, якая была запрошана на рэспубліканскі краязнаўчы форум «Образовательный потенциал школьного краеведения: сочетание теории и практики», што адбыўся 29 сакавіка ў сталіцы, прысвечаны Году малой радзімы. Увазе уўдыторыі была прапанавана тэма, што вельмі зацікавіла прысутных – «Крыніцы інфармаціі па вывучэнні тапанімічнага комплексу сельскага населеннага пункта”.

Зінаіда Дзмітрыеўна расказала, што ывучаючы паходжанне і этымалогію мікратапонімаў з юнымі краязнаўцамі, яны апіраліся спачатку на звесткі мясцовых жыхароў, але потым прыйшлі да высновы, што гэту інфармацыю патрэбна ўдакладняць у навуковых выданнях, такіх як “Агульная тапаніміка” і “Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі” за аўтарствам Жучкевіча В. А.; “Назвы зямлі беларускай”, Лыч М.Л.; Мартынаў В.У., “Палессе. Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка” - Масква: Навука, 1968; Грушэўскі А., Пінскае Палессе. Гістарычныя нарысы – Кіеў: тыпаграфія імператарскага ўніверсітэта, 1901г.; Б. Грычанка “Слоўнік украінскай мовы”; В.Вярэніч “Палескі архіў. Лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы”; архіўныя дакументы храма Раства Багародзіцы в. Вяляцічы 1842-1946 гг. У “Книгах брачных обысков”, “Исповедальных ведомостях”, “Книгах доходов” і многія іншыя кніцы. Дзякуючы гэтым і многім іншым выданням, удалося ўдакладніць месцазнаходжанне некаторых мікратапонімаў і занава адкрыць страчаныя з абіходу.

Аналізуючы версіі паходжання назваў, прыведзеныя мясцовымі жыхарамі і ў навуковых выданнях, юнымі даследчыкамі была зроблена выснова аб тым, што больш адпавядаюць рэчаіснасці тлумачэнні, змешчаныя ў літаратурных крыніцах.

Краязнаўчыя матэрыялы па вывучэнні Плешчыц і ваколіц, якія юныя краязнаўцы збіралі пад кіраўніцтвам Зінаіды Дзімтрыеўны на працягу больш як 10 гадоў, былі сабраны і сістэматызаваны ў навуковую работу. Каштоўнаць гэтай вялікай працы ў тым, што ўсе мікратапонімы запісаны на мясцовым дыялекце (так, як вымаўлялі іх жыхары), што дае магчымасць больш дакладна выявіць значэнне некаторых слоў, устанавіць іх паходжанне (некаторыя з тапанімічных назваў, што былі страчаны ўжо амаль сто гадоў таму - адноўлены).

Як вынік працы краязнаўчага гуртка РЦТіК на базе Плешчыцкай сярэдняй школы: у 2017/2018 навучальным годзе даследчая работа па вышэйназванай тэме атрымала дыплом першай ступені на абласным і другой - на рэспубліканскім этапе конкурса “Тапаніміка роднага краю”. У ёй апісана, сістэматызавана і нанесена на карты 121 тапанімічная назва!

Сучасныя вяскоўцы сталі ўсё радзей ужываць у паўсядзённым жыцці тапанімічныя назвы, так як паступова перастаюць займацца падсобнай гаспадаркай, у выніку чаго страчваецца неабходнасць нарыхтоўваць корм, пасці жывёл, вырошчваць у вялікіх аб'ёмах агародніну, наведваць навакольныя ўрочышчы, а значыць – няма і патрэбы ўжываць іх у гаворцы.

Зыходзячы з рэалій сучаснага жыцця, мы разумеем, што многія мясцовыя тапанімічныя назвы хутка зусім могуць знікнуць з ужывання, на змену ім прыйдуць тыя, што будуць адпавядаць новаму часу - так было раней і будзе заўжды. Дык можа і не патрэбна надаваць такую вялікую ўвагу справе іх вывучэння і захавання? Безумоўна патрэбна! Веданне старых назваў, мясцовых традыцый іх утварэння і ўжывання дапаможа нашым нашчадкам абраць такія тапонімы, дзякуючы якім і праз стагоддзе населены пункт застанецца самабытным, адметным, не падобным на іншыя.

Давайце разам зберагаць мінулае, бо без мінулага - няма будучага.

                                                       С.А.Кучынская дырэктар РЦТіК, 

                                                    З.Д.Дубінецкая, педагог дадатковай адукацыі 

                            РЦТіК на базе Плешчыцкай СШ 

Республиканская акция Белагропромбанка "Твае першыя фінансы"

5 сентября 2018 года в пятый раз стартует республиканская акция Белагропромбанка

по финансовой грамотности "Твае першыя фінансы" 

Подробнее...