Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2018

Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, як сродка эфектыўнага развіцця патэнцыялу вучня

Як захаваць і ўмацаваць здароўе дзіцяці пры арганізацыі яго вучэбнай дзейнасці? Адным са шляхоў арганізацыі такога адукацыйнага працэсу, які б дазволіў улічваць адрозненні паміж вучнямі і ствараць аптымальныя ўмовы для эфектыўнай вучэбнай дзейнасці ўсіх удзельнікаў, з’яўляецца дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя навучання.

6 сакавіка ў ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне метадычнага савета на тэму “Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, як сродка эфектыўнага развіцця патэнцыялу вучня”.

У рамках пасяджэння быў зроблены акцэнт на дыферэнцыяцыю і індывідуалізацыю навучання ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу.

Настаўнік павінен памятаць, што дзіцяці неабходна дапамагаць, каб яно дасягнула станоўчых вынікаў у вучэбнай дзейнасці, а для гэтага на ўроках трэба ствараць сітуацыю поспеху, што спрыяе павышэнню ўзроўню якасці ведаў, а таксама ўсведамленню вучнем сябе паўнавартнаснай асобай.

Настаўнік біялогіі Сідарэвіч Н.А. аб сістэме работы па праектаванні індывідуальнай адукацыйнай траекторыі вучня. Сістэматычнае прымяненне розных формаў індывідуальнай работы на ўроках біялогіі дае магчымасць вучням адчуваць сябе камфортна на ўроку, развівацца, павысіць цікавасць да вучэбнага прадмета, дазваляе справіцца з рашэннем вучэбных задач усім вучням.

Актуальным застаецца пытанне развіцця дадатнай матывацыі да навучання, работа на уроку са слабапаспяваючымі і непаспяваючымі вучнямі. Настаўнік пачатковых класаў Шапран І.І. расказала аб тым, што навучанне так ці інакш павінна быць узгоднена з узроўнем развіцця дзіцяці, - гэта ўсталяваны і правераны факт, які немагчыма аспрэчваць. Розныя вучні па-рознаму авалодваюць ведамі, уменнямі і навыкамі. Гэтыя адрозненні абумоўлены тым, што кожны вучань у сілу спецыфічных для яго ўмоў развіцця, як знешніх, так і ўнутраных, валодае індывідуальнымі асаблівасцямі. Ва ўмовах класна-ўрочнай сістэмы навучання работа на уроку са слабапаспяваючымі і непаспяваючымі вучнямі магчыма пры індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

Высокая якасць адукацыі магчыма толькі пры дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу. Сёння асноўнай формай дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання з’яўляюцца факультатыўныя заняткі. Калі ўрок фарміруе базавыя веды, якія служаць асновай паспяховага навучання, то факультатыў падхоплівае дасягненні дзіцяці і развівае патэнцыял, назапашаны ім на ўроку. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Курыльчык Т.Р. расказала аб карэкцыйна – стымулюючай функцыі факультатыўных заняткаў па рускай мове.

Праведзеная работа дазволіла распрацаваць рэкамендацыі настаўнікам “Індывідуальна – дыферэнцыраваны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэса”.

Мы ўсе такія розныя, такія яркія, такія індывідуальныя, таму настаўнік павінен заўсёды імкнуцца даць магчымасць кожнаму дзіцяці раскрыць сябе.

Н.М.Курыльчык, намеснік дырэктара

Бабрыкоўскай сярэдняй школы