Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.06.2016

На свежым паветры

У перыяд летняга аздараўлення прыярытэт у ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна” аддаецца фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай дзейнасці выхаванцаў. Як правіла, летам час знаходжання выхаванцаў на свежым паветры павялічваецца, таму педагогі нашай установы арганізуюць святы, забавы, гульні на свежым паветры. Якраз такая музычна-спартыўная забава была арганізавана музычным кіраўніком Часаўскіх Ю.А. і выхавацелем дашкольнай адукацыі Кухарчук М.У.

Дзеці і ўсе прысутныя атрымалі зарад энергіі і добрага настрою на ўвесь дзень. З дашкалятамі інакш і нельга.
Н.М.Гетман, загадчык ясляў-сада