Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.06.2018

Лета з кнігай

Лета для вучняў — заўсёды доўгачаканае свята, час весяліцца ў школьным аздараўленчым лагеры. Але летні адпачынак павіннен быць з карысцю.

Пад час летняга адпачынку ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе пачынаюцца традыцыйныя летнія чытанні. Школьны бібліятэкар Ніна Міхайлаўна Даберчук падрыхтавала для сваіх юных чытачоў незвычайную літаратурную акцыю.

На тэрыторыі школы была арганізавана летняя чытальня “Чытанне пад летнім парасонам“, дзе на свежым паветры, у цяні дрэў дзеці маюць магчымасць выбраць кнігу па густу, пазнаёміцца з новымі перыядычнымі выданнямі.

Незвычайная акцыя сабрала дзяцей не ў цішыні бібліятэчных паліц, а паклікала разам з кнігамі і часопісамі на свежае паветра. Вучні выбіралі кнігі для чытання, размясціўшыся на дыване, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

На працягу канікул чытальная зала пад адкрытым небам, якая ўжо стала адметнай асаблівасцю летняй пары ў Бабрыкоўскай школе, дапамагае фарміраваць у дзяцей і падлеткаў цікавасць да чытання, любоў да кнігі – крыніцы ведаў. Праграма летніх чытанняў досыць насычаная і разнастайная, разлічана, перш за ўсё, на вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

“Летні” бібліятэкар заўсёды гатовы адказаць на шматлікія пытанні дзяцей, параіць кнігу, зацікавіць ёю. А галоўнае, дапамагае з карысцю правесці вольны час на свежым паветры ў кампаніі з цікавай кнігай і пазнавальнай перыёдыкай.

 

Д.Г.Мазай, метадыст РВМК