Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.01.2018

САБРАЦЦА РАЗАМ ЁСЦЬ ПАЧАТАК

Сабрацца разам ёсць пачатак,

захавацца разам ёсць прагрэс,

працаваць разам ёсць поспех.

 Генры Форд 

Вядома, што метадычная работа прадугледжвае павышэнне прафесійнага ўзроўню педагога сродкамі нарошчвання аб’ёма ведаў аб новых тэхналогіях, метадах, прыёмах і выпрацоўкі ўменняў за кошт прымянення іх у сваёй дзейнасці.

У кожнай ўстанове адукацыі маюцца творчыя класныя кіраўнікі, у якіх ёсць жаданне падзяліцца цікавымі ідэямі і вопытам з іншымі. Таму мы паспрабавалі рашыць пытанне ўдасканалення педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў шляхам правядзення сумесных пасяджэнняў у рамках школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.

Менавіта ў фармаце кейс – практыкума прайшло сумеснае пасяджэнне класных кіраўнікоў Бабрыкоўскай сярэдняй школы і Лагішынскай сярэдняй школы, якое было прысвечана актуальным формам і метадам працоўнага і эканамічнага выхавання школьнікаў.

У рамках пасяджэння класныя кіраўнікі абмеркавалі пытанне фарміравання прадпрымальніцкіх кампетэнцый і навыкаў дзелавой актыўнасці вучняў як асновы прафесійнага выбара.

Цібец І.С., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў Лагішынскай сярэдняй школы, засяродзіла ўвагу класных кіраўнікоў на работу па прафарыентацыі вучняў.

Настаўнік пачатковых класаў Саўчанка Ірына Русланаўна расказала аб фарміраванні асноў эканамічнай граматнасці вучняў, а класны кіраўнік Завадская С.М. звярнула ўвагу на эфектыўныя формы і метады працоўнага і эканамічнага выхаванне школьнікаў.

Наталля Анатольеўна Лабачэўская, класны кіраўнік Лагішынскай сярэдняй школы, падзялілася вопытам работы па эканамічнай адукацыі.

Класныя кіраўнікі былі не проста слухачамі, а сталі непасрэднымі ўдзельнікамі дзелавой гульні “Свой бізнес”, дзе кожная каманда прадстаўляла праекты па стварэнні “свайго бізнэсу”. Удзел у гульні непасрэдна класных кіраўнікоў прадэманстраваў выкарыстанне такой формы работы як дзелавая гульня, а як паказвае практыка, дзеці вельмі добра ўспрымаюць актыўныя формы навучання.

Такім чынам, практыка правядзення сумеснага пасяджэння стала той адпраўной кропкай, якая спрыяла прадуктыўнаму дыялогу класных кіраўнікоў.

 

Наталля Мікалаеўна Курыльчык, кіраўнік ШВМА

класных кіраўнікоў Бабрыкоўскай сярэдняй школы