Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.10.2017

А нас здымала СТБ

Не Эрмітаж, не Калізей
Палессе захапляе.
Якуба Коласа музей
Падзеямі здзіўляе.

Ды і не толькі Палессе. Уявіце сабе, учора, 10 кастрычніка, наш музей пераўтварыўся ў здымачную пляцоўку тэлеканала СТВ. Рэжысёр дзіцячай тэлестудыі “Пражэктар” Вера Віктараўна Ткачэнка разам з аператарам і рэпарцёрам Рэгінай рыхтавалі праграму” Беларусь на далоньцы”, прысвечаную 135-і годдзю з дня нараджэння народнага паэта.

А як жа не паказаць на ўсю Беларусь гасцепрыімных гаспадароў музея – аб’яднанне юных экскурсаводаў”ГіД” (гаваркія і дапытлівыя)? Дзеля пару хвілін у эфіры яны і мерзлі, і чакалі, і амаль заначавалі.З палёгкай усе ўздыхнулі толькі пасля 8-і гадзін вечара.

Патрэбна сказаць, што сталічныя госці былі ў захапленні ад нашага музея.

Як зачараваныя разглядалі яны экспанаты-рарытэты.І паехалі ад нас з яскравымі ўражаннямі, з сувенірамі, зробленымі на занятках аб’яднанняў і, галоўнае, з узнёслым настроем.

А вынік гэтага незвычайнага для нас працоўнага дня вы зможаце паглядзець 31 кастрычніка ў 6.35 г. раніцы на канале СТВ.

Верыч Ж.М., метадыст ЦТДзіМ