Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Турысцка-экскурсійныя маршруты

1. «У госці да Палешукоў»

Нітка маршрута: Пінск – Лемяшэвічы – Качановічы – Кудрычы – Пінск

Від і тып: аўтамабільны (пазнавальны), які ўключае пешыя экскурсіі

Сціслае апісанне: Азнаямленчая экскурсія па г. Пінску з аглядам асноўных славутасцей. Наведванне царквы Каляд Багародзіцы (19в.), Брацкай магілы воінаў і партызан у в. Лемяшэвічы. Агляд сучаснага пчальніка, наведванне музея бортніцтва, гідравузла ў в. Качановічы.

2. «Па наваколлях Прыпяцкага царства»

Нітка маршрута: Пінск – Качановічы – Кудрычы – Качановічы – Пінск.

Від і тып: аўтамабільны (пазнавальны), які ўключае пешыя экскурсіі

Сціслае апісанне: Аглядная экскурсія па Пінску. Наведванне сучаснага пчальніка і музея бортніцтва ў в. Качановічы. Экскурсія па архаічнай вёсцы Кудрычы, знаёмства з бытам мясцовых жыхароў, агляд поплаву ракі Ясельда.

3. «Пазнай Палескі дзіўны край»

Нітка маршрута: Пінск – Пінкавічы – Пачапава – заказнік Сярэдняя Прыпяць – экасцежка в. Блуднае – Кудрычы – Качановічы – Пінск.

Від і тып: аўтамабільны (пазнавальны), які ўключае пешыя экскурсіі.

Сціслае апісанне: Экскурсія па г. Пінску з аглядам гістарычных помнікаў. Наведванне Покраўскай царквы(1830г.), Брацкай магілы воінаў і партызан, мемарыяльнай дошкі Якубу Коласу ў в. Пінкавічы. Прагулка ў заказніку па экасцежцы ў р-не воз. Блуднае. Экскурсія па архаічнай в. Кудрычы, знаёмства з флорай і фаунай поплаву ракі Ясельда. Агляд гідравузла і музея бортніцтва ў в. Качановічы.

4. «Уніз па Ясельдзе»

Нітка маршрута: Пінск – Гарадзішча – Кудрычы – Качановічы – Пінск.

Від і тып: водны (пазнавальны), які ўключае пешыя экскурсіі.

Сціслае апісанне: Экскурсія па г. Пінску. Наведванне помнікаў археалогіі 7- 11 ст. у в. Гарадзішча. Азнаямленне з гісторыяй в.Кудрычы, наведванне традыцыйнага двара Палешука да.18 – сер.20 стагоддзяў. У в. Качановічы агляд музея бортніцтва, сучаснага пчальніка і гідравузла №11.

5. «Дубае над Пінай»

Нітка маршрута: Пінск – Дубае рыбгас « Палессе» - гідравузел- Пінск.

Від і тып: аўтамабільны (пазнавальны), які ўключае пешыя экскурсіі

Сціслае апісанне: Агляд славутасцей г. Пінска. Наведванне могілак

1-ой сусветнай вайны ў в. Дубае, а таксама агляд старадаўняй часоўні ( 18 ст.) і храма Каляд Багародзіцы. Знаёмства з гісторыяй рыбгаса «Палессе» і агляд гідравузла.

6. «Палескі вянок»

Нітка маршрута: Пінск – Лагішын – рака Ясельда – Мерчыцы – Велесніца – Рудка –

Парэчча – Моладава – Мотаці – Шчэкоцк – Іванава – Дубае – Пінск

Від і тып: камбінаваны (аўтамабільны і водны)

Сціслае апісанне: Наведванне Парэцкага парка, літаратурнага музея Е.Янішчыц у Парэччы, парка «Дубае», гідравузла «Дубой», Санкуратория Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся ў г.п. Лагішын.